Беларус раскаяўся ў збіцці расіяніна і атрымаў 8 гадоў турмы

Як піша "Комсомольская правда", у канцы красавіка Падгорны і Пузан, узброіўшыся металічным прутом, напалі на 59-гадовага мужчыну ў расійскай мясцовасці Добрае. Моцна збіўшы пацярпелага, беларусы адабралі ў яго грошы. Збіццё было кваліфікаванае як "цяжкая шкода здароўю".



Праўда, пазней адзін з нападнікаў, Яўген Падгорны, з'явіўся ў аддзяленне паліцыі з пакаяннем. Алег Пузан, у сваю чаргу, добраахвотна пакрыў расіяніну маёмасную і маральную шкоду. Тым не менш, беларусы за асабліва цяжкае злачынства правядуць па 8 гадоў у папраўчай калоніі строгага рэжыму.



Прысуд пакуль не набыў законную моц.



Фота — analitica.kiev.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі