Беларусь просіць у Расіі крэдыт — 600 мільёнаў долараў

Беларусь просіць у Расіі крэдыт — 600 мільёнаў долараў

Беларусь просіць у Расіі крэдыт — 600 мільёнаў долараў, інфармуе БЕЛТА. Па словах міністра фінансаў Максіма Ермаловіча, гэтыя сродкі патрэбныя для рэфінансавання ў 2019-м доўга па ранейшых крэдытах, атрыманых ад расійскага ўраду. Сума плацяжоў якраз складае 600 млн долараў.

Ермаловіч адзначае, што Расія пакуль не прыняла рашэнне наконт выдзялення крэдыту. Аднак ён быў прадугледжаны ў федэральным законе пра бюджэт РФ на 2019 год.

"Што датычыцца нашых стандартных механізмаў узаемадзеяння па адпрацоўцы крэдытнага пагаднення, то тут усё адпрацавана, праект рашэння падрыхтаваны, — кажа міністр фінансаў. — Патрабуецца толькі прыняцце канчатковага рашэння на ўзроўні ўрада Расійскай Федэрацыі".

Цікава, што раней Ермаловіч называў іншую суму крэдыту — 630 мільёнаў долараў.

Як стала вядома, наша краіна разлічвае атрымаць апошні, сёмы транш крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця да канца сакавіка. Ён складае 200 мільёнаў долараў.

Беларусь просіць у Расіі крэдыт — 600 мільёнаў долараў
Максім Ермаловіч / БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі