Беларусь прэтэндуе на правядзенне Чэмпіянату свету па хакеі ў 2013 годзе

Беларусь падала ў IIHF заяўку на права правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2013 годзе. Наша краіна выканала ўсе патрабаванні да дзяржаў-прэтэндэнтак на папярэднім этапе. Днямі адбылося пасяджэнне Савета Міжнароднай федэрацыі хакея, на якім была абмежавана колькасць кандыдатаў. Беларусь засталася ў ліку прэтэндэнтаў.

Так што цяпер Федэрацыя хакею Беларусі працягвае рыхтаваць пакет прэзентацыйных дакументаў да паўгадавога кангрэса, які пройдзе ў Ванкуверы з 19 па 22 верасня.

Менавіта там будзе прынята рашэнне, якая ж з краін стане гаспадыняй сусветнага хакейнага форума 2013 года.

ФХРБ


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі