Беларусь пераваблівае спецыялістаў іншых АЭС на будучую беларускую станцыю

Беларусь вядзе падбор дасведчаных спецыялістаў розных АЭС для заключэння з імі кантрактаў на працу на беларускай атамнай станцыі.
Пра гэта ў інтэрв'ю газеце “Советская Белоруссия” распавёў намеснік міністра энергетыкі краіны Міхаіл Міхадзюк, паведамляе “Інтэрфакс”.

Паводле яго слоў, у першую чаргу будуць запрашаць выпускнікоў беларускіх ВНУ, якія працуюць на досыць высокіх пасадах у ядзернай галіне краін СНД і далёкага замежжа. У тым ліку і ў МАГАТЭ.

Разам з тым, Міхадзюк паведаміў, што "ў хуткім часе будзе прынятая дзяржаўная праграма падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі