Беларусь пазмагаецца за чэмпіянат свету 2013 па хакеі – У.Навумаў

Беларусь мае высокія шанцы на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў 2013 годзе. Такое меркаванне выказаў падчас online-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі Уладзімір Навумаў, старшыня нацыянальнай федэрацыі хакея і, па сумяшчальнецтве, міністр унутраных спраў. Спадар Навумаў паведаміў, што нашая краіна нават падала заяўку на правядзенне турніру. Іншыя 5 краінаў, якія таксама збіраюцца змагацца за чэмпіянат свету’2013 – Расія, Латвія, Швецыя, Вугоршчына і Чэхія. Першы тур адбору пройдзе 16-17 жніўня: з шасці заявак пакінуць тры, якія будуць разглядацца ў Ванкуверы (Канада) 25-27 верасня.

Старшыня нацыянальнай федэрацыі хакея засведчыў, што будуць прыкладзеныя ўсё высілкі, каб атрымаць права на правядзенне чэмпіянату. "Калі не атрымаецца, то аўтаматычна паўторым заяўку на 2014-ы год”, - заявіў сп. Навумаў.

"Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі