Беларусь падпісала пагадненне з Газпромам па кошце на газ у 2009 годзе

"Белтрансгаз" падпісаў дадатковую дамову да дзейснага кантракту з "Газпромам" па кошце паставак газу ў Беларусь у 2009 годзе. Прадстаўнік "Белтрансгазу" паведаміў "Інтэрфаксу", што дадатковае пагадненне да дзейснага 4-гадовага кантракту было падпісанае на мінулым тыдні. Пры гэтым ён не назваў "уваходны" кошт у першым квартале, сказаўшы, што кошт паставак у студзені будзе відаць, калі ў лютым будзе падпісвацца акт паставак.

Пры гэтым сама формула, па якой вылічваецца кошт, не змянілася. Неабходнасць падпісаць дадатковы дакумент тлумачыцца тым, што раней беларускі бок прадугледзеў вельмі шмат пазіцый, з дапамогай якіх спрабаваў падстрахавацца. Напрыклад, у сувязі з рэзкім паніжэннем кошту нафты і нафтапрадуктаў, да кошыка якіх прывязаны "формульны" кошт газу, у дадатковым пагадненні адменена палажэнне аб тым, што ваганне кошту на газ для Беларусі на працягу года не можа перавышаць плюс-мінус 7%.

Нагадаем, што кіраўніцтва Беларусі разлічвае, што сярэдні кошт паставак газу ў 2009 годзе складзе каля $148 за 1 тыс.кубаметраў. З 1 красавіка 2008 года Беларусь плаціла $127,9 за 1 тыс.кубаметраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі