Беларусь не запрасілі на саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці

Беларусь, Расію і Казахстан не запрасілі на саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці, перадае Бі-Бі-Сі.

Мерапрыемства прызначанае напярэдадні сустрэчы лідараў Еўрасаюза 6-7 кастрычніка ў Празе.

Шэраг постсавецкіх краін запрашэнне на саміт атрымалі. Гэта Азербайджан, Арменія, Грузія, Малдова і Украіна.

Таксама ў саміце прымуць удзел яшчэ 12 краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз: Албанія, Боснія і Герцагавіна, Вялікабрытанія, Ісландыя, Косава, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Турцыя, Чарнагорыя і Швейцарыя.

Ідэя стварэння Еўрапейскай палітычнай супольнасці была агучаная сёлета ўвесну. Яе ініцыяваў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон. Ён прапанаваў аб'яднаць у яе дзяржавы, якія падзяляюць каштоўнасці Еўрасаюза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.