Беларусь нават у Экватарнай Гвінеі хоча пабудаваць аграмястэчка
![Аграмястэчка ў Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/agragaradok_baravoe_lelchycki_rayon_02.jpg.webp?itok=piHuWDC_)
Аграмястэчка ў Беларусі / Creative commons
Беларусь пабудуе аграмястэчка на 100 домікаў у Экватарнай Гвінеі, піша БелТА. Пра будаванне аграмястэчка дамовіліся ў час падарожжа Аляксандра Лукашэнкі ў Афрыку.
Беларуская дэлегацыя ў Экваториальеую Гвінею ўжо прыязджала. Улетку ў сталіцы Малаба пабывала дэлегацыя на чале з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Алейнікам. А ў верасні прэзідэнт Экватарнай Гвінеі Тэадора Обианг Нгема Мбасого прыязджаў у Мінск.
Дарэчы, прэзідэнт Экватарнай Гвінеі знаходзіцца ва ўлады даўжэй, чым Лукашэнка — з 1979 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.