Беларусь мае магчымасць стаць членам Еўрасаюза

Беларусь і Украіна маюць магчымасць стаць членамі Еўрасаюза, лічыць сябра Ландстага Паўночнай Рэйн-Вестфаліі Нямеччыны Вернер Эстмаер. Такое меркаванне нямецкі палітык выказаў на пленарным пасяджэнні партнёрскай канферэнцыі "Разам будуем агульнаеўрапейскі дом" 29 верасня ў Кіеве.

Ён перакананы, што пры пэўных умовах развіцця дэмакратычнага грамадства ў дзвюх краінах Беларусь і Украіна атрымаюць магчымасць стаць членамі аб'яднанай Еўропы. Пры гэтым ён адзначыў вялікую ролю грамадзянскіх ініцыятыў у будаўніцтве партнёрскіх адносінаў паміж краінамі.

Канферэнцыя "Разам будуем агульнаеўрапейскі дом" праходзіць у Кіеве з 28 верасня па 2 кастрычніка. У ёй бяруць удзел каля 300 прадстаўнікоў розных няўрадавых арганізацый і фондаў з Нямеччыны, Украіны і Беларусі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі