Беларусь - "лепшая" ў свеце па колькасці падаткаў і збораў

Беларусь заняла першае месца сярод 178 краінаў свету па колькасці падаткаў і збораў. Іх налічылі аж 124. Такія дадзеныя прыводзяцца ў апублікаванай справаздачы Сусветнага банку і Міжнароднай фінансавай карпарацыі “Doing Business 2008”. Летась лідэрам у гэтай намінацыі быў Узбекістан, але ў гэтай краіне скарацілі 12 плацяжоў і яна зараз толькі другая, пасля Беларусі. Падобныя скарачэнні падаткаў адбыліся ў Кітаі – з 44 да 33, у Расіі – з 23 да 22. Нават у Венесуэле падаткавых плацяжоў толькі 70.

Па велічыні падаткавай нагрузкі Беларусь захавала “лідэрства” сярод краінаў СНД і 6-е месца ў свеце. Нашу краіну апярэдзілі толькі Гамбія, Бурундзі, С’ера-Леоне, Конга і Цэнтральнаафрыканская рэспубліка.

АФН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі