Беларусь і В'етнам падпісалі дамову аб супрацоўніцтве
Кіраўнікі Беларусі і В'етнама 7 красавіка падпісалі дэкларацыю аб новым узроўні
супрацоўніцтва. Яны пацвердзілі імкненне да пашырэння гандлю і пра ўзаемадзеянне ў машынабудаўніцтве, сельскай гаспадарцы, электроніцы, здабычы карысных выкапняў, нафтахіміі, іншых сферах.
Падводзячы вынікі перамоваў з кіраўніком В'етнама Нгуен Мінь Чыетам, А.Лукашэнка паведаміў, што Беларусь гатовая пастаўляць дызельныя рухавікі і нават адкрыць у В'етнаме іх вытворчасць. Між іншага Аляксандр Лукашэнка дамовіўся паставіць у В'етнам 500 трактараў МТЗ. Падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж нафтаперапрацоўчымі канцэрнамі «Белнафтахім» і «Петрав'етнам».
БелаПАН