Беларусь і Украіна зноў ўзнялі пытанне паставак нафты

Беларусь хоча імпартаваць нафту праз Украіну / РБК-Украіна
Беларусь хоча імпартаваць нафту праз Украіну / РБК-Украіна

Беларусь і Украіна зноў узнялі пытанне транзіту нафты. Пастаўкі "чорнага золата" праз нафтаправод "Адэса — Броды" на тэрыторыю Беларусі 22 лістапада абмяркоўваліся на пасяджэнні ўкраінска-беларускай групы па супрацоўніцтве ў паліўна-энергетычнай сферы.

Гаворка ішла пра арганізацыю паставак нафты ў Беларусь праз Украіну па нафтаправодзе "Адэса-Броды", а таксама пра стварэнне сумеснага прадпрыемства, якое б адказвала за транспарціроўку нафты на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

Каб падрабязна вывучыць гэтыя прапановы, Беларусь і Украіна дамовіліся стварыць працоўную групу.

Наступнае пасяджэнне групы па супрацоўніцтве ў паліўна-энергетычнай сферы пройдзе ў першым паўгоддзі 2020 у Мінску. Сустаршынямі там будуць: ад Украіны — першы намеснік міністра энергетыкі і абароны навакольнага асяроддзя Віталь Шубін, а ад Беларусі — намеснік міністра энергетыкі Вадзім Закрэўскі і намеснік старшыні канцэрта "Белтефтехим" Андрэй Бунакоў, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі і абароны навакольнага асяроддзя Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі