Беларусь і Санкт-Пецярбург дамовіліся аб трохгадовым супрацоўніцтве

У Санкт-Пецярбургу сёння адбылося падпісанне праграмы гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж расійскім горадам і Беларуссю. Подпісы пад дакументам паставілі пецярбургскі губернатар Валянціна Мацвіенка і прэм'ер-міністр нашай краіны Сяргей Сідорскі, паведамляе Regnum.
Сярод іншага мяркуецца, што ў рамках праграмы беларускія вытворцы малочнай прадукцыі змогуць стварыць у Санкт-Пецярбургу сваю матэрыяльную базу, а пецярбургскія прадпрыемствы — свае вытворчасці ў Беларусі па перапрацоўцы малака, бульбы і гародніны з наступнай дастаўкай у Расію.

Таксама хуткім часам будуць арганізаваныя прамыя пастаўкі расійскага металапракату. Разам з тым будзе распрацаваны сумесны план па ўдзеле пецярбургскіх вытворцаў абсталявання ў мадэрнізацыі беларускіх вытворчасцяў.

У навукова-тэхнічнай сферы працягнецца распрацоўка адзінай сістэмы цэнтралізаванага кіравання паветраным рухам у аэрапортах Беларусі, а таксама комплексаў, што забяспечаць улік і разлікі за карыстаннем паркоўкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі