Беларусь і Расія ўзялі паўзу ў перамовах па пастаўках нафты

Закончыўся чарговы раўнд перамоваў пра пастаўкі нафты з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь. Беларускія і расійскія эксперты не змаглі істотна зблізіць пазіцыі бакоў па прынцыповых пытаннях. Пра гэта БЕЛТА паведаміла крыніца, блізкая да перамоваў. Паводле звестак БЕЛТА, беларускія прадстаўнікі прапанавалі аргументаваныя кампрамісныя варыянты па ўсіх пазіцыях перамоваў. Аднак расійскія перамоўнікі, сцвярджае дзяржаўнае агенцтва, не былі гатовыя прымаць якія-небудзь прынцыповыя рашэнні, кіруючыся выключна раней атрыманымі ўказаннямі па перамоўнай пазіцыі.

У выніку бакі прынялі рашэнне ўзяць паўзу ў перамовах для правядзення дадатковых кансультацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі