Беларусь і Расія кантралююць неба над Латвіяй

Група беларускіх і расійскіх інспектараў 4—8 траўня ладзіць сумесны назіральны палёт над тэрыторыяй Латвіі. Палёт адбываецца ў рамках Дамовы па адкрытым небе.  Інспектары лётаюць на расійскім самалёце Ан-30Б з аэрадрома ў Рызе. Варыянт маршруту палёту вызначаны і ўзгоднены з Латвіяй.

БелаПАН нагадвае, што Дамова па адкрытым небе была падпісаная ў Хельсінкі 23 сакавіка 1992 года, а яе практычная рэалізацыя пачалася 1 студзеня 2002 года. Удзельнікамі дамовы з'яўляюцца 35 дзяржаваў Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Такія палёты дазваляюць краінам-удзельніцам весці назіранне за выкананнем існых дамоў у галіне кантролю над узбраеннямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі