Беларусь і Ізраіль могуць перайсці на безвізавы рэжым

Беларусь і Ізраіль могуць перайсці на безвізавы рэжым. Але толькі пасля таго, як скончыцца эксперыментальны год безвізавага рэжыму, што з 20 верасня 2008 г. існуе паміж Ізраіем і Расіяй. З такой заявай выступіў падчас візіта ў Беларусь міністр турызма Ізраіля Стас Місежнікаў. Як паведамляе "Интерфакс", у Мінску падпісаная міжурадавая беларуска-ізраільская дамова аб супрацоўніцтве ў сферы турызма. Сп. Місежнікаў распавёў таксама, што ізраільцянаў у Беларусі цікавіць 3 віды турызму ― лясны, аздараўленчы і настальгічны. "Эмігрантам з Беларусі, якія пражываюць у Ізраілі, будуць цікавыя габрэйскія мястэчкі, і дзеля іх наведвання турысты з Ізраіля будуць ездзіць у Беларусь", ― падкрэсліў міністр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі