Вы тут

Беларусь адмяніла двухтыднёвы каранцін для грамадзян Расіі

Інфармацыя для замежнікаў / Памежны камітэт

Беларусь адмяніла двухтыднёвы каранцін для грамадзян Расіі. Такое рашэнне прыняло Міністэрства аховы здароўя. 15 ліпеня РФ выключана са спісу краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя падкрэслівае, што цяпер асобы, якія прыбылі ў нашу краіну з Расіі, не абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 каляндарных дзён з часу прыбыцця. Тым людзям, якія прыехалі ў Беларусь з краін, выключаных са спісу (у ім на сённяшні дзень 105 краін), па-ранейшаму знаходзіцца ў ізаляцыі ўжо не трэба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.