Беларусь адкрыла Чарнобыльскую зону для турыстаў
![Беларусь адкрыла Чарнобыльскую зону для турыстаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zona.jpg.webp?itok=cLTUYG-G)
Беларусь адкрыла Чарнобыльскую зоны для турыстаў. Цяпер можна трапіць на некаторыя аб’екты, доступ да якіх раней быў абмежаваны, паведамляе тэлеканал АНТ.
“Сфармаваныя два маршруты, падабраныя пляцоўкі, дарогі з удасканаленым пакрыццём, і наагул пралічаны тыя дозы, якія могуць атрымаць грамадзяне, знаходзячыся ў нас”, — распавёў карэспандэнту канала намеснік дырэктара Палесскага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага заказніка Максім Кудзін.
Кошт экскурсіі на пяць чалавек складзе 340 беларускіх рублёў. Што да радыяцыі, то навукоўца заявіў: доза, якая будзе атрыманая ад пералёту, большая, чым знаходжанне цягам аднаго працоўнага дня ў зоне адчужэння.
Украіна раней адкрыла зону адчужэння са свайго боку і пускае туды турыстаў.