Беларусь — 78-я ў пераліку самых квітнеючых краінаў свету

Апублікаваны спіс самых квітнеючых краін свету за 2008 год — штогадовы рэйтынг "Legatum Prosperity Index". Беларусь займае ў ім 78-е месца. Як паведамляе "Вечерний Харьков", рэйтынг грунтуецца на двух асноўных паказчыках — эканамічнай канкурэнтаздольнасці і якасці ўмоваў для пражывання. Найлепшую пазіцыю сярод краінаў СНД заняў Казахстан — 56 месца: у першай графе ён апынуўся на 40-м месцы і ў другой — на 74. Расія ў рэйтынгу заняла 57-е месца (34 і 82), Украіна — 68-е (45 і 91), Беларусь — 78-е.

Самой квітнеючай краінай свету прызнаная Аўстралія: яна апынулася ў першай графе на 6-м месцы, а ў другой — на 10-м. Другую і трэцюю пазіцыі падзялілі Аўстрыя (9-е і 8-е месцы) і Фінляндыя (12-е і 5-е месцы). У дзясятку найлепшых увайшлі Нямеччына, Сінгапур і ЗША, Швейцарыя, Ганконг, а таксама Данія і Новая Зеландыя.

Першае месца ў катэгорыі краін з найболей канкурэнтаздольнай эканомікай заняў Сінгапур, а ў катэгорыі дзяржаваў з лепшымі ўмовамі для жыцця — Нарвегія.

У рэйтынгу са 104 краінаў свету апошнія пазіцыі занялі Емен, Замбія і Малі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі