Беларус 30 гадоў захоўваў выбухоўку, якую знайшоў у Маскве

Беларус 30 гадоў захоўваў выбухоўку, якую знайшоў у Маскве

Жыхар Лельчыцкага раёна 30 гадоў захоўваў выбухоўку, якую знайшоў у Маскве. Аднак міліцыя нейкім чынам пра гэта даведалася. Прайшло следства, крымінальную справу перадалі ў суд Лельчыцкага раёна. 51-гадовы мужчына за незаконнае набыццё, нашэнне, перавозку і захоўванне выбуховых рэчываў асуджаны на год "хіміі". Штомесяц на карысць дзяржавы будзе ўтрымлівацца 15% заробку (але не менш за адну базавую). Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны, інфармуе прэс-служба Вярхоўнага суда.

Цікава, што больш за 800 грамаў рознай выбухоўкі беларус знайшоў у Маскве на тэрыторыі адной з вайсковых частак у 1989-м. Тады яшчэ існаваў Савецкі Саюз. Выбухоўку мужчына перавозіў на чыгунцы і аўтатранспартам, а на апошнім этапе нёс пешшу ў сваю родную вёску Сімонічы. Там яе і захоўваў у нейкім доме. А 23 лютага сёлета ён яе з нейкай мэтай перанёс у свой дом і захоўваў у спальні пад ложкам. Аж да часу, пакуль не з'явіліся міліцыянеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі