Вы тут

БелАЭС зноў адключылі ад сеткі

Беларуская атамная станцыя / Еўрарадыё​

Першы блок Беларускай атамнай электрастанцыі зноў адключаны ад сеткі. Як піша Мінэнерга, спрацавала аўтаматычная сістэма. Гэта адбылося ў 10:33.

У цяперашні час спецыялісты праводзяць дыягностыку і аналіз працы тэхналагічных сістэм.

"Радыяцыйны фон на АЭС і ў зоне назірання ў норме", — дадалі ў Міністэрстве энэргетыкі.

Першы блок БелАЭС запусцілі год таму — у лістападзе 2020 года. За гэты час яго неаднаразова адключалі і зноў ўключалі ў сетку. У шэрагу выпадкаў энергетыкі тлумачылі гэта планавымі працамі. Але вядома і пра некалькі паломак на станцыі.

Апошні раз блок адключалі ў сярэдзіне ліпеня.  Амаль тры месяцы спецыялісты займаліся дыягностыкай тэхналагічных сістэм і вузлоў турбагенератара. Высветлілася, што патрэбная "замена аднаго з элементаў узбуджальніка турбагенератара". Толькі 4 кастрычніка першы энергаблок зноў уключылі ў сетку. А 17 лістапада ён зноў выключыўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.