Вы тут

Першы энергаблок БалАЭС уключаны ў сетку

БелАЭС / Мінэнерга​

Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўключаны ў сетку ўвечары ў панядзелак, паведамляе Мінэнерга.

"Уключэнне энергаблока ў сетку праведзена ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхналагічнага рэгламенту бяспечнай эксплуатацыі без заўваг", — гаворыцца ў паведамленні.

Энергетыкі павышаюць электрычную магутнасць турбагенератара. Цяпер яна складае 360 МВт.

Першы блок БелАЭС быў адключаны 12 ліпеня. Першапачаткова ў Мінэнерга заявілі, што атамная станцыя запрацуе ў сярэдзіне жніўня.

Першы энергаблок БелАЭС быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня гэтага года. Фізічны пуск першага энергаблока станцыі адбыўся ў жніўні 2020 года. Раней Еўрарадыё паведамляла пра тое, што другі блок БелАЭС гатовы на 87%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.