Beady Eye выпусцілі кліп "на злобу дня" (глядзець)

Beady Eye выпусцілі правакацыйны кліп на песню "Shine A Light". Відэа з'явілася менавіта ў той момант, калі брытанскія СМІ дружна пісалі пра магчымы развод Галахера-малодшага і яго жонкі Ніколь Эплтан. У кліпе музыка фрывольна абедае з манашкамі, а потым забаўляецца ў кампаніі аголеных дзяўчат.



Нагадаем, на днях стала вядома, што жонка выгнала Ліама Галахера з дому з-за навіны пра чарговае пазашлюбнае дзіця музыкі. Яго маці — амерыканская журналістка Ліза Горбані — сцвярджае, што аднойчы пасля інтэрв'ю з музыкам у іх закруціўся раман, а потым нарадзілася дачка, і патрабуе выплаты аліментаў. У сваю чаргу Ліам падаў у суд на "The New York Post", якая першай апублікавала  інфармацыю.



Апошні альбом Beady Eye "ВЕ" выйшаў 10 чэрвеня. У лістападзе каманда плануе сыграць у Глазга, Ньюкасле і Лондане.

Фота: www.irishexaminer.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі