У Beady Eye новы сінгл (слухаць)

У пацверджанне таго, што Ліам Галахер (Liam Gallagher) можа не толькі буяніць ў пабах, Beady Eye прэзентавалі новы сінгл "Second Bite Of The Apple". Гэта кампазіцыя з другога альбома гурта Гaлахера "BE", які будзе выпушчаны 10 чэрвеня.
 

"BE" быў запісаны ў Лондане пры ўдзеле прадзюсара Дэйва Сітэка.

У інтэрв'ю NME Ліам Галахер ўсяляк расхвальвае Сітэка і абяцае, што на новым альбоме не будзе ніякага смецця з 90-х:

"Праца з Сітэкам адкрыла ў нас нешта новае. Без усялякіх сумневаў, ён лепшы прадзюсар, з якім нам давялося працаваць, ён неўтаймоўны — яму пофіг на ўсё і пляваць на правілы. Мы засяродзіліся на новым падчас запісу, мы сабраліся, нашы думкі былі чыстыя, там не было ніякага смецця з 90-х. Гэта асаблівы запіс для нас".

Beady Eye нядаўна прадставілі вокладку да "BE", створаную Гары Печыноці, фатографам вядомым сваімі эратычнымі працамі і выпускамі календара Пірэлі ў 1960-я.

Фота: nme.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі