Beady Eye адмянілі два канцэрты з-за траўмы гітарыста Джэма Арчара

Beady Eye адмянілі свае выступы на бельгійскім фэсце Lokerse і Summer Sonic у Токіа. Не вядома таксама, ці сыграе гурт 17 жніўня на V Festival. Прычына адмены канцэртаў — траўма гітарыста каманды Джэма Арчара. У пасланні мэнэджмента гурта да прыхільнікаў паведамляецца, што Арчар з’яўляецца неад’емнай часткай калектыву, і гурт не можа граць без яго.

Між тым, лідар Beady Eye Ліам Галахер падаў у суд на New York Post нібыта за паклёп, які апублікавала выданне. У артыкуле распавядалася пра журналістку New York Post, з якой музыка меў адносіны, ад якіх, у сваю чаргу, засталася маленькая дачка. Журналістка патрабуе ад рокера 2 мільёны фунтаў на выхаванне дзіцяці.

Паводле www.nme.com

Фота: www.digitalspy.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі