The Toobes выступяць з Ліамам Галахерам

Мінскае трыа The Toobes мае выступіць на адной сцэне з гуртом Beady Eye , якім кіруе былы вакаліст Oasis Ліам Галахер. Канцэрт адбудзецца 2 чэрвеня ў піцерскім ГлавClub.

Па словах фронтмэна The Toobes Стаса Ламакіна, запрашэнне сыграць з Beady Eye прыйшло нечакана – 28 траўня “Тубсы” прэзентуюць у Санкт-Пецярбургу свой новы сінгл “Heart Beat”. Арганізатары прыезду Beady Eye прапанавалі мінчукам затрымацца на некалькі дзён, на што музыкі, безумоўна, пагадзіліся.

Нагадаем, што год таму ў Піцеры The Toobes засвяціліся на разагрэве ў шатландцаў Franz Ferdinand. З тых часоў “Тубсы” не аднойчы паспяхова выступалі ў горадзе на Няве, што і прымусіла арганізатараў зрабіць выбар на карысць мінчукоў. Прэс-аташэ “ГлавClub” Вадзім Мельнікаў мяркуе, што “Тубсы” маюць усе шанцы спадабацца “найбольш крытычнаму знатаку рок-н-рола Ліаму Галахеру”.

Літаральна тыдзень таму The Toobes прэзентавалі сінгл “Heart Beat”, песні з якога ўвойдуць у новы альбом, што запланаваны на восень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі