БДІПЧ АБСЕ раскрытыкавала парламенцкія выбары ў Беларусі

Нягледзячы на "некаторыя паляпшэнні", выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЕ. Пра гэта гаворыцца ў выніковым дакладзе Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ па ацэнцы парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 28 верасня сёлета. Як вядома, у Палату прадстаўнікоў не прайшоў ніводзін апазіцыянер. "Неабходныя далейшыя сур'ёзныя высілкі, калі Беларусь шчыра жадае правесці сумленныя дэмакратычныя выбары ў адпаведнасці з яе абавязацельствамі ў АБСЕ", - падкрэсліваецца ў дакладзе.

Адзначаецца той факт, што існуючае выбарчае заканадаўства не дае магчымасці для "сапраўднай палітычнай канкурэнцыі і роўных адносінаў да кандыдатаў з боку ўладаў". \

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі