Базу дадзеных асобаў, якім забаронены выезд з Беларусі, перадаюць у Расію

Базу дадзеных асобаў, якім абмежаваны выезд з Беларусі, атрымалі з Міністэрства ўнутраных спраў беларускія памежнікі. Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта генерал-маёр Ігар Рачкоўскі. Паводле яго словаў, “база цалкам падрыхтаваная”. Колькі асобаў патрапілі ў яе, не паведамляецца.

Тым часам стала вядома, што гэтую базу дадзеных перададуць расійскім памежнікам. Робіцца гэта для таго, каб беларусы з спісу не маглі выехаць за мяжу праз тэрыторыю Расіі.

Нагадаем, з 1 студзеня 2008 года ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ў
Беларусі адмяняецца дазвольны штамп для выезда за мяжу.

“Адсейваць”
асобаў, якім з розных прычынаў забаронена з’язджаць з Беларусі, будзе
аўтаматычная сістэма памежнага кантролю. Ужо некалькі дзён, як ёй былі
абсталяваныя ўсе пункты пропуску праз беларускую мяжу, паведамляе
“Інтэрфакс”.