БАЖ: пасля пратэстаў з Беларусі з'ехала больш за 400 журналістаў

Пасля пратэстаў 2020 года і ўзмацнення рэпрэсій з Беларусі з'ехала больш за 400 журналістаў. 29 прадстаўнікоў медыя знаходзяцца за кратамі. Такія дадзеныя прыводзіць намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

Па словах Гарэцкага, часам нехта з журналістаў вяртаўся дадому, аднак гэта мела непрыемныя наступствы. У такую сітуацыю, напрыклад, патрапіў Севярын Квяткоўскі, якога ўсё ж выпусцілі з ізалятару і ён змог ізноў з'ехаць за мяжу. Часта прычыны вяртання журналістаў — страх уладкавання жыцця ў іншай краіне.

"Наконт страху не прыжыцца я адразу скажу, што ў нас шмат партнёраў, з якімі мы камунікуем і спрабуем падтрымаць кожнага журналіста беларускай медыйнай прасторы: і тых, хто хоча заставацца ў Беларусі, і тых, хто выехаў. У прыярытэце, вядома, людзі, якія засталіся ў краіне, бо акурат у іх магчымасьцяў працы значна менш, чым недзе ў эміграцыі", — кажа Гарэцкі.

Намеснік старшыні БАЖ мяркуе, што пераехаўшы за мяжу, беларускія медыя даволі лёгка "перазапусціліся", але журналісты моцна пацярпелі за час працы на пратэстах, таму цяпер назіраецца голад кадраў.

На сёння створаны фонд MediaSol, які дапамагае журналістам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.