Байдэн заявіў, што Пуцін — вайсковы злачынец і яго трэба судзіць

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн лічыць, што трэба сабраць доказы вайсковых злачынстваў, здзейсненых пасля агрэсіі Расіі супраць Украіны. Яны неабходны для правядзення суда над вайсковымі злачынцамі, да якіх ён залічвае Уладзіміра Пуціна.

Байдэн зноў назваў Пуціна вайсковым злачынцам. Згадаў, што яго крытыкавалі пасля ранейшых такіх слоў пра прэзідэнта РФ. Цяпер жа, пасля з'яўлення фактаў пра злачынствы расійскіх вайскоўцаў ва Украіне, амерыканскі прэзідэнт заявіў, што ён правільна назваў Уладзіміра Пуціна. "Вы бачылі, што адбылося ў Бучы... Ён павінен быць прыцягнуты да адказнасці", — сказаў Джо Байдэн.

Прэзідэнт ЗША анансаваў новыя санкцыі супраць Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.