Байцоў Нацгвардыі будуць карміць тушонкай расійскага бізнэсоўца

Большую частку сродкаў аддадуць ТАА "Слаўпрадукт" — за 4,41 мільёна грывен фірма будзе пастаўляць тушаную ялавічыну, піша censor.net.ua

Уладальнікам кампаніі "Слаўпрадукт", зарэгістраванай ва Украіне, з'яўляецца Сяргей Гаўрылюк з Санкт-Пецярбурга. 

У СМІ адзначаецца, што фірма атрымала замову без адкрытых таргоў, са спасылкай на тэрміновую неабходнасць забяспечыць патрэбы Нацгвардыі. Чаму пастаўшчыком была абраная менавіта гэтая кампанія, не ўдакладняецца.

Фота — kachestvo.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі