БАТЭ выйшаў у лідары чэмпіяната Беларусі па футболе. Але толькі на сваім сайце

БАТЭ выйшаў у лідары чэмпіяната Беларусі па футболе. Але толькі на сваім сайце

Барысаўскі БАТЭ выйшаў у лідары чэмпіяната Беларусі. Але толькі на сваім сайце fcbate.by.

Справа ў тым, што днямі ў шматразовага чэмпіёна Беларусі аднялі тры ачкі за тое, што галкіпер Сяргей Верамко запозна сплаціў штраф, прысуджаны яму ў жніўні. Але рашэнне дысцыплінарнага камітэта Беларускай федэрацыі футбола яшчэ не набыло моц, бо БАТЭ падаў апеляцыю.

Шмат дзе — напрыклад, на сайце АБФФ — з БАТЭ знялі ачкі. Але толькі не на сайце БАТЭ. Тут віруе сваё жыццё, а барысаўчане ўжо абыйшлі "Шахцёр"і размясціліся ў табліцы на камфортным першым месцы:

БАТЭ выйшаў у лідары чэмпіяната Беларусі па футболе. Але толькі на сваім сайце
Сайт БАТЭ супраць сайта Беларускай федэрацыі футбола: знайдзіце ўсе адрозненні!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі