БАТЭ выйграў у "Партызані" і выйшаў у наступны раўнд адбору Лігі чэмпіёнаў
![БАТЭ — "Партызані" / fcbate.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/8t1ocatTaQbBjhdjPZvuosQeFawRAh3doYps3g9c.jpeg.webp?itok=VmuB5-DP)
БАТЭ — "Партызані" / fcbate.by
БАТЭ выйграў у албанскага "Партызані" (2:0) і прайшоў далей у адборы футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Матч у адказ першага раўнда прайшоў на нейтральным полі ў Венгрыі. Першы гол на 73-й хвіліне забіў Уладзіслаў Малькевіч, а на 112-й (суддзя дадаў так шмат хвілін да асноўнага часу) пераможную кропку паставіў Аляксандр Шасцюк, які выйшаў на замену. У Албаніі была нічыя 1:1.
У наступным раўндзе БАТЭ згуляе з "Арысам" з Кіпра, які трэніруе беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі. Матчы прызначаны на 26 ліпеня і 1 жніўня. За "Арыс" выступае былы гулец БАТЭ Арцём Шуманскі.
![БАТЭ выйграў у "Партызані" і выйшаў у наступны раўнд адбору Лігі чэмпіёнаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/22_78.jpg.webp?itok=_hwuDNKL)
t.me/fcbatebarysau
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.