БАТЭ выйграў суд у "Крумкачоў" і можа апісаць іх маёмасць

БАТЭ выйграў суд у "Крумкачоў" і можа апісаць іх маёмасць

Футбольны клуб БАТЭ выйграў суд у "Крумкачоў" па справе аб запазычанасці. Цяпер барысаўскі клуб можа ў любы момант накласці арышт на рахункі "Крумкачоў", а таксама апісаць маёмасць, паведамляе by.tribuna.com.

У студзені 2016 года БАТЭ выдаў "Крумкачам" беспрацэнтную пазыку на адзін год — 150 тысяч долараў. Гэтыя грошы дапамаглі мінскаму клубу забяспечыць фінансавыя гарантыі перад АБФФ і атрымаць ліцэнзію на ўдзел у вышэйшай лізе.

Паводле дамовы, "Крумкачы" мусілі вярнуць палову сумы ў жніўні 2016 года, а другую палову — у снежні 2016-га. Аднак фінансавае становішча мінскага клуба не дазволіла вярнуць нават частку пазыкі.

"Крумкачы" атрымалі некалькі папярэджанняў аб неабходнасці вяртання пазыкі. І на пачатку 2017 года Эканамічны суд Мінскай вобласці вынес вызначэнне пра спагнанне пазыкі ў загадным парадку. Кіраўнік клуба Дзяніс Шунто казаў, што "Крумкачы" вярнулі БАТЭ 35 тысяч долараў. Пазней стала вядома, што мінскі клуб парушае графік выплат пазыкі.

Дарэчы, 20 жніўня абодва клубы мусяць сустрэцца ў рамках чэмпіянату Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі