БАТЭ вырваў перамогу ў матчы са "Слуцкам" на апошніх секундах

БАТЭ вырваў перамогу ў матчы са "Слуцкам" на апошніх секундах

19 сакавіка прайшлі два матчы 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. На "Барысаў-Арэне" БАТЭ выйграў у "Слуцка" — 1:0. У асноўным складзе барысаўчан, як і ў нядаўнім паядынку за Суперкубак, выйшлі навічкі — Іваніч, Пік, Кендыш. Перавага была на баку гаспадароў поля, але іх атакам не хапала вастрыні, было створана мала момантаў каля брамы гасцей. "Слуцк" толькі зрэдку контратакаваў, амаль увесь матч правёў у абароне, але на апошніх хвілінах меў магчымасць вырваць перамогу. Лёс гульні вызначыўся ўжо на апошніх секундах даданых трох хвілін. Гол на рахунку Максіма Валадзько, які выйшаў на замену ў другім тайме.

У іншым чвэрцьфінальным матчы "Мінск" выйграў у салігорскага "Шахцёра" — 2:0. Гульні ў адказ запланаваныя на 6 красавіка.

Два матчы 1/4 фіналу пройдуць у нядзелю, 20 сакавіка, у іх сустрэнуцца мінскае "Дынама" і "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Нафтан" (Наваполацк) і бабруйская "Белшына".

БАТЭ вырваў перамогу ў матчы са "Слуцкам" на апошніх секундах
Фота: fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі