"Мінск" выйграў у "Шахцёра" ў 1/4 фіналу Кубка Беларусі

"Мінск" выйграў у "Шахцёра" ў 1/4 фіналу Кубка Беларусі

У суботу, 19 сакавіка, прайшоў першы матч 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. "Мінск" на сваім полі ўпэўнена выйграў у салігорскага "Шахцёра" — 2:0. На 52-й хвіліне Леанід Ковель атрымаў выдатную перадачу на лініі штрафной пляцоўкі і дакладна прабіў пад перакладзіну. На 76-й у браму гасцей быў прызначаны пенальці і Аляксандр Сачыўка яго рэалізаваў. Адзначым, што гэта быў першы афіцыйны матч Георгія Кандрацьева на пасадзе галоўнага трэнера "Мінска".

Сёння БАТЭ прымае на "Барысаў-Арэне" "Слуцк", пачатак а 18-й гадзіне. Яшчэ два чвэрцьфінала пройдуць у нядзелю: "Дынама" (Мінск)"Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Нафтан" (Наваполацк) — "Белшына" (Бабруйск). Матчы ў адказ запланаваныя на 6 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі