БАТЭ рыхтуе на матч з лонданскім “Арсеналам” маштабны перфоманс

БАТЭ рыхтуе на матч з лонданскім “Арсеналам” маштабны перфоманс

БАТЭ рыхтуе на матч групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы з лонданскім “Арсеналам” маштабны перфоманс. Для гэтага футбольны клуб заклікае заўзятараў прыйсці раней і заняць свае месцы за дзесяць хвілін да пачатку гульні. Яна пройдзе ў чацвер, 28 верасня, пачатак а 20-й гадзіне.

Прэс-служба БАТЭ адзначае, што на кожным сядзенні будзе знаходзіцца поліэтыленавы аркуш жоўтага ці сіняга колеру. У пэўны момант яго трэба будзе падняць над галавой. Мяркуецца, што перфоманс ахопіць усе трыбуны “Барысаў-Арэны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі