БАТЭ разграміў “Гомель”, а “Іслач” зарабіла першыя 3 ачкі

БАТЭ разграміў “Гомель”, а “Іслач” зарабіла першыя 3 ачкі

Другі этап чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі стартаваў у суботу, 29 ліпеня. У гэты дзень прайшлі чатыры матчы 16 тура. Барысаўскі БАТЭ прымаў на сваім полі “Гомель” і перамог з лікам 3:0. Дзякуючы гэтай перамозе падапечныя Аляксандра Ермаковіча вярнуліся на першае месца ў турнірнай табліцы.

“Іслач”, якая скончыла першае кола чэмпіянату з нулём ачкоў, перамагла “Тарпеда-БелАЗ” — 2:1. Праўда, пры гэтым “ваўкі” дапусцілі аўтагол. Цяпер “Іслач” на 15-м месцы ў турнірнай табліцы і адстае ад “Мінска” на 9 ачкоў, таму застаецца кандыдатам на вылет з вышэйшай лігі.

“Славія” прымала “Нёман” і саступіла яму — 1:2. У мазыран — 13-е месца, у гродзенцаў — 4-е.

“Віцебск” разышоўся з мірам з “Крумкачамі” — 2:2. Віцебляне цяпер на 6-м месцы, а “вароны” — на 12-м.

Сёння, 30 ліпеня, пройдуць наступныя матчы 16-га тура: “Шахцёр” — “Гарадзея”, “Дынама” (Мінск) — “Дняпро”, “Дынама” (Брэст) — “Мінск”.

Скончыцца 16-ы тур у панядзелак, 31 ліпеня — у гэты дзень згуляюць “Слуцк” і “Нафтан”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі