БАТЭ пачне паход у Еўропу ў ліпені, магчымых супернікаў пакуль 17

Чарговы паход у Еўропу барысаўскі БАТЭ пачне ў сярэдзіне ліпеня. Пачынаючы з сезона 2009/10 гадоў фармат кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў зменіцца — замест ранейшых трох адборачных раўндаў цяпер іх будзе чатыры.
"Электронный Борисов" нагадвае, што БАТЭ стартуе з другога кваліфікацыйнага раўнда, яго матчы пройдуць 14-15 і 21-22 ліпеня. Дзякуючы паспяховаму леташняму выступленню ў Лізе чэмпіёнаў, беларускі клуб падчас лёсавання будзе знаходзіцца ў ліку сеяных клубаў, якім дастануцца меней рэйтынгавыя супернікі.

БАТЭ сустрэнецца з кімсьці з ліку 17 клубаў: "Багіміянс" (Дублін, Ірландыя), "Левадзія" (Талін, Эстонія), "Актобэ" (Акцюбінск, Казахстан), "Пюнік" (Ерэван, Арменія), чэмпіёны Босніі, Славеніі, Македоніі, Венгрыі, Малдовы, Азербайджана, Албаніі, Уэльса, Паўночнай Ірландыі (пераможцы чэмпіянатаў гэтых краін стануць вядомыя ў траўні), плюс адна з двух камандаў — "Экранас" (Паневежыс, Літва) ці "Віт-Джорджыя" (Тбілісі, Грузія), а таксама тры пераможцы першага кваліфікацыйнага раўнда, дзе будуць супернічаць чэмпіёны Чарнагорыі, Люксембурга, Фарэр, Андоры, Мальты і Сан-Марына.

Лёсаванне кваліфікацыйных раўндаў Лігі чэмпіёнаў пройдзе 22 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі