Баскетбалісткі зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы прайгралі камандзе Турцыі
![Баскетбалісткі зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы прайгралі камандзе Турцыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/basketbol-1906.jpg.webp?itok=ZiZymosS)
Заключны матч папярэдняга этапу чэмпіянату Еўропы скончыўся паразай для жаночай зборнай Беларусі па баскетболе.
У чэшскім Градзец-Кралаве беларускі 19 чэрвеня сустракаліся з камандай Турцыі. Турчанкі святкавалі перамогу з лікам 88:74 (20:14, 27:13, 19:11, 22:26). Найлепшы вынік у нашай зборнай паказала Алекс Бэнтлі, якая набрала 15 ачкоў, адзначае БЕЛТА.
Перад гэтым нашы суайчынніцы прайгралі італьянкам — 60:80 і славачкам — 59:68. Цяпер каманда Наталлі Трафімавай адправіцца дадому, заняўшы 4-е месца ў групе В.
Турэцкія баскетбалісткі занялі ў гэтым квартэце першае месца і выйшлі адразу ў чвэрцьфінал. Каманды Італіі ды Славакіі згуляюць у 1/8 фіналу кантынентальнага першынства.
З іншых папярэдніх груп пуцёўкі ў плэй-оф заваявалі зборныя Іспаніі, Венгрыі, Украіны, Францыі, Бельгіі ды Латвіі. Астатнія ўдзельнікі плэй-оф вызначацца сёння ўвечары.