Барысаўскі кантэйнер для мінскага смецця каштуе 700 тысяч рублёў

Металічныя смеццевыя кантэйнеры ў Мінску паступова саступяць сваё месца пластыкавым. Іх вытворчасць наладжана на Барысаўскім заводзе пластмасавых вырабаў. У якасці эксперыменту такія кантэйнеры ўсталяваныя на некаторых вуліцах у сталічным прыватным сектары. Напрыклад, у былым пасёлку Цна, паведамляе агенцтва "Минск-новости".

Два дзесяткі пластыкавых ёмістасцяў размясціліся ў дварах на тэрыторыі ЖЭС-107 у Першамайскім раёне. Іх перавагі відавочныя, але…

Сёння адзін пластыкавы кантэйнер каштуе больш за 700 тысяч рублёў. Ці варты мінскі мусар такіх выдаткаў, нават калі ўлічыць, што тэрмін службы пластыкавых кантэйнераў, паводле слоў вытворцаў, складае 10 гадоў?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі