Барысаўскі БАТЭ выйшаў у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў!

Упершыню беларускі футбольны клуб выйшаў у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. У сераду ў найцяжэйшым і драматычным матчы ў Барысаве БАТЭ згуляў унічыю 1:1 з балгарскім "Леўскі" і за кошт гасцявой перамогі - 1:0 - увайшоў у лік найлепшых клубаў Еўропы. 
На 14-й хвіліне гол забіў Сяргей Сасноўскі, але госці здолелі зраўняць лік (на 39-й хвіліне вызначыўся Уладзімір Гаджэў). Да таго ж на 43-й хвіліне быў выдалены нападаючы БАТЭ Генадзь Блізнюк. У выніку большую частку матчу БАТЭ гуляў у меншасці, але выстаяў і стаў аўтарам славутай старонкі ў гісторыі беларускага футболу.

Заўтра ўвечары ў Манака пройдзе лёсаванне групавога турніру.

Гл. таксама па тэме: Анатоль Капскі: Прэміяльныя для футбалістаў БАТЭ будуць вельмі сур'ёзныя

Фота - nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі