"Барселона" пералічыць у Беларусь за Аляксандра Глеба 635 тыс. долараў

Федэрацыя футбола Іспаніі і "Барселона" афіцыйна пацвердзілі абавязак іспанскага клуба пералічыць грашовыя сродкі клубам "Дынама" і БАТЭ (Барысаў) за падрыхтоўку і навучанне 27-гадовага паўабаронцы Аляксандра Глеба. Гэта адбываецца ў адпаведнасці з механізмам салідарнасці ФІФА. Спартыўнае таварыства "Дынама" павінна атрымаць каля 480 тыс. долараў ЗША, клуб БАТЭ — каля 155 тыс.

Раней "Дынама" і БАТЭ атрымалі аналагічныя выплаты ад англійскага "Арсенала". У адпаведнасці з Рэгламентам ФІФА па статусе і трансферах футбалістаў атрыманыя грашовыя сродкі павінны быць накіраваныя на наступнае развіццё юнацкага футболу.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі