Вы тут

Баранавіцкім школьнікам далі патрымаць міліцэйскія шчыты і пастаяць у клетцы

Баранавіцкія школьнікі на экскурсіі / vk.com

Баранавіцкіх школьнікаў звадзілі на тэматычную экскурсію ў міліцыю. Так парадавалі вучняў сярэдняй школы №15. 

Фатаздымкі з экскурсіі з'явіліся на старонцы школы ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте". На іх бачна, што дзецям далі панасіць міліцэйскія шлемы і шчыты, а таксама пастаяць у клетцы для затрыманых. 

У школе запэўніваюць, што дзецям было не нудна.

Баранавіцкія школьнікі на экскурсіі / vk.com
Баранавіцкія школьнікі на экскурсіі / vk.com
Баранавіцкія школьнікі на экскурсіі / vk.com
Баранавіцкія школьнікі на экскурсіі / vk.com
Баранавіцкія школьнікі на экскурсіі / vk.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.