Вы тут

Банкі папярэджваюць сваіх кліентаў пра тэлефонных махляроў

gazeta.ru

Банкі папярэджваюць сваіх кліентаў пра новую хвалю махлярстваў: людзям тэлефануюць і выпытваюць персанальныя дадзеныя. Напрыклад, у "Беларусбанку" зафіксавалі выпадак, калі ад імя гэтай установы тэлефанавалі невядомыя і заяўлялі, нібыта ў асабістым кабінеце кліента вісіць заяўка на крэдыт у 5000 рублёў. Зламыснік прасіў даць яму пашпартныя дадзеныя для адмены крэдыту, але на шчасце кліент не паверыў у падман.

Таксама махляры могуць прадстаўляцца супрацоўнікамі службы сервісу кліентаў "Банкаўскага працэсінгавага цэнтру", АРІП, выкарыстоўваць схаваныя тэлефонныя нумары або праграмы-ананімайзеры, якія падмяняюць нумары тэлефонаў на рэальныя нумары, размешчаныя на афіцыйных рэсурсах. Такія выпадкі былі з кліентамі БСБ Банка.

Спрабуючы атрымаць асабістую інфармацыю (нумар карты, лагін і пароль ад сервісаў дыстанцыйнага абслугоўвання і г.д.), махляры могуць пагражаць людзям — абяцаюць ухваліць крэдыт або заблакаваць карту.

У банках нагадваюць, што іх супрацоўнікі ніколі не пытаюцца праз тэлефон інфармацыю пра поўны нумар банкаўскай карты ды іншыя персанальныя дадзеныя, піша TUT.by