Балгарыя ўводзіць аблегчаны візавы рэжым для грамадзян Беларусі

Аблегчаны візавы рэжым для грамадзян Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі ўводзіць з 15 чэрвеня Балгарыя. Гэтая мера накіраваная на павелічэнне плыні турыстаў. Як паведамляе БелаПАН, візы арганізаваным турыстам будуць афармляць за тэрмін да 10 каляндарных дзён пасля паступлення дакументаў у консульскую службу. Бясплатнымі візамі змогуць скарыстацца навучэнцы, спартсмены і дзеячы культуры, якія наведваюць Балгарыю для ўдзелу ў міжнародных спартыўных, культурных і творчых мерапрыемствах.

Нагадаем, кошт балгарскай візы для грамадзян нашай краіны складае 60 еўра, для дзяцей ад 6 да 12 гадоў — 35 еўра, дзецям да шасці гадоў віза выдаецца бясплатна.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі