Вы тут

Балгарыя паведаміла пра спыненне паставак расійскага газу

Балгарыя засталася без паставак расійскага газу / Reuters

27 красавіка "Газпрам" прыпыняе пастаўкі газу ў Балгарыю. Пра гэта паведамляе Міністэрства энергетыкі Балгарыі са спасылкай на апавяшчэнне ад расійскай кампаніі.

У Мінэнерга Балгарыі падкрэсліваюць, што з іх боку парушэння кантракту не было: "Балгарскі бок цалкам выканаў свае абавязальніцтвы і зрабіў усе плацяжы, патрэбныя па цяперашняй дамове, своечасова, строга і ў адпаведнасці з яе пунктамі".

Напярэдадні "Газпрам" папярэдзіў Польшчу і Балгарыю, што з 27 красавіка спыняе пастаўкі газу. У кампаніі тлумачаць гэтае рашэнне тым, што замежныя атрымальнікі не плацяць за пастаўкі газу ў расійскіх рублях — гэтую норму сваім указам напрыканцы сакавіка ўвёў Уладзімір Пуцін у дачыненні да "недружалюбных" дзяржаваў. 

У Балгарыі заяўляюць, што новы парадак аплаты паставак газу, прапанаваны Расіяй, "не адпавядае дзейнаму да канца гэтага года кантракту і стварае значныя рызыкі для Балгарыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.