"Газпрам" паведаміў Польшчы, што з 27 красавіка цалкам спыняе пастаўкі газу

"Газпрам" паведаміў Польшчы, што з 27 красавіка цалкам спыняе пастаўкі газу

Кампанія "Газпрам" не пацвярджае звесткі, што пастаўкі расійскага газу ў Польшчу ўжо спынілі. Пра гэта журналістам заявіў афіцыйны прадстаўнік холдынгу Сяргей Купрыянаў.

Ён дадаў, што Польшча сёння павінна заплаціць за пастаўкі газу ў адпаведнасці з новым парадкам плацяжоў — гэта значыць, у расійскіх рублях. Адпаведны ўказ напрыканцы сакавіка падпісаў Уладзімір Пуцін. Большасць краін ЕС заявіла, што не паддасца на гэты "газавы шантаж".

Адразу пасля гэтага стала вядома, што польскія Gaz-System і нафтавагазавая кампанія (PGNiG) атрымалі ад "Газпрама" апавяшчэнні, што з 27 красавіка пастаўкі газу будуць цалкам спыненыя. 

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння ўвечары польскія СМІ неафіцыйна паведамілі, што пастаўкі расійскага газу ў Польшчу спыніліся. У Міністэрстве клімату пачалося пасяджэнне крызіснай групы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі