Баксёр Васіль Ламачэнка адмовіўся ад чэмпіёнскага бою дзеля тэрабароны Адэсы

Васіль Ламачэнка / instagram.com/lomachenkovasiliy​
Васіль Ламачэнка / instagram.com/lomachenkovasiliy​

Украінскі баксёр Васіль Ламачэнка адмовіўся ад бою з абсалютным чэмпіёнам свету Джорджам Камбосасам. Ён атрымаў дазвол выехаць з краіны, але вырашыў застацца ва Украіне. Пра гэта паведамляе ўкраінскі тэлеканал "Суспільне".

Пасля пачатку вайны двухразовы алімпійскі чэмпіён і шматразовы чэмпіён свету Ламачэнка запісаўся ў шэрагі тэрытарыяльнай абароны горада Белгарад-Днястроўскі Адэскай вобласці.

"Я паважаю тваё рашэнне і цалкам яго разумею", — адрэагаваў Камбосас. Яго словы прыводзіць BoxingScene. Аўстралійскі спартовец сказаў, што моліцца за суперніка і Украіну.

"Калі ласка, беражы сябе, і калі я размажу па падлозе Дэвина Хэйні, у нас з табой будзе бой двух рэальных чэмпіёнаў, хай бог блаславіць цябе", — сказаў Камбосас.

Супернікам аўстралійскага спартоўца будзе чэмпіён свету па версіі WBC у лёгкай вазе Дэвін Хэйні. Бой адбудзецца ў Аўстраліі 5 чэрвеня 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі