Вы тут

Баі без правіл — ці ёсць палітычнае жыццё пасля праймерыз?

Вольга Кавалькова / Еўрарадыё

Выбары адзінага кандыдата ператварыліся ў сапраўднае палітычнае шоу. А часам і не толькі палітычнае. Хапае і правакацыйных заяў, аздобленых правакацыйнымі, скажам так, фота, і нават абразлівых выказванняў. Тут вам і няздольнасць зарабіць сваімі рукамі на годнае жыццё для сабе і сваёй сям'і, і выяўленне сярод паплечнікаў "пакусаных Ярмошынай", і заявы пра "палітычны эскорт Лукашэнкі".

Чаму праймерыз ператварыліся ў сапраўдныя баі без правіл? Ці павінны быць нейкія правілы ў палітычнай барацьбе? Ці можна такім чынам займець перавагу падчас выбараў адзінага?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прэтэндэнтка на званне адзінага кандыдата ў прэзідэнты, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Вольга Кавалькова.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.